Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць на Свабодзе – Аляксандар Мілінкевіч<b/>


Радыё Свабода Званіце зараз! У чацьвер, 15 лютага, ад 12.00 да 13.00 са слухачамі Свабоды будзе размаўляць лідэр дэмакратычных сілаў, былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Аляксандар Мілінкевіч. Задаць яму пытаньне можна па менскім тэлефоне (8-017) 266-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту (rferl.minsk@gmail.com).

Яму 60 гадоў. Гарадзенец, вышэйшую пэдагагічную адукацыю атрымаў у родным горадзе. Кандыдат фізыка-матэматычных навук. Стажыраваўся ва ўнівэрсытэтах Францыі, ЗША, эўрапейскім цэнтры дасьледаваньня праблемаў бясьпекі ў нямецкім Гарміш-Партэнкірхэне. Загадваў катэдрай Сэтыфскага ўнівэрсытэту (Альжыр), быў дацэнтам Гарадзенскага ўнівэрсытэту. Валодае ангельскай, францускай і польскай мовамі.

Намесьнік старшыні гарвыканкаму Горадні з 1990 па 1996. Заснавальнік і кіраўнік грамадзкай арганізацыі “Ратуша”, краязнаўца. У 2001 годзе быў кіраўніком перадвыбарчага штабу кандыдата на прэзыдэнта Сямёна Домаша.

Жанаты другім шлюбам, ад першага мае двух сыноў.

Задайце пытаньне вядомаму палітыку, паспрачайцеся зь ім, падзяліцеся сваёй ідэяй!

Аляксандар Мілінкевіч будзе размаўляць са слухачамі Свабоды па менскім тэлефоне (8-017) 266-39-52. Пытаньні яму можна задаваць і загадзя: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 266-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту (rferl.minsk@gmail.com).

Гл. таксама • А.Мілінкевіч тлумачыць адмову ад удзелу ў Кангрэсе. Камэнтары палітыкаў (аўдыё)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG