Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Алексіевіч: "Каханьне - самая яскравая падзея ў жыцьці чалавека"


Радыё Свабода Напярэдадні Дня ўсіх закаханых Святлана Алексіевіч гаворыць пра каханьне і сваю новую кнігу.

"Кнігу пра каханьне я пішу ўжо шмат гадоў. Я падоўгу працую над сваімі кнігамі, а гэта, магчыма, галоўная кніга, якую я хачу напісаць.

Чалавек увесь час па нечым сумуе: па каханьні, па нейкім сэнсе; нешта гоніць чалавека па жыцьці... Новая кніга — гэта сто інтэрв’ю з рэальнымі людзьмі, 50 мужчынскіх аповядаў, 50 жаночых.

Гэта розныя гісторыі каханьня: часоў вайны, блакады, 1960-70-х гадоў, сёньняшніх дзён. Гісторыі розных людзей: і багатых, і бедных, і няшчасных, і закаханых, і тых, хто страціў каханьне. І зноў пытаньне пра тое, хто мы такія, што мы, як мы разумелі і разумеем шчасьце, што шукаем у гэтым жыцьці, што ў нас атрымліваецца, што не атрымліваецца?

Галоўнае — знайсьці людзей, якія перажылі гэты цуд або чакаюць яго, цуд каханьня, таму што гэта насамрэч цуд — рэч непадуладная тым жа грошам... Я ведаю алігархаў, у якіх сыплюцца грошы з кішэняў, а яны няшчасныя, хоць іхнія дзяўчыны — самыя лепшыя фотамадэлі".

Поўны тэкст інтэрвію чытайце на сайце Эўрапейскага радыё для Беларусі
XS
SM
MD
LG