Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Сідорскі патрабуе максымальна камфортных умоваў для бізнэсу


Паводле “Інтэрфакс” Дзяржава павінна стварыць максымальна камфортныя ўмовы для працы малога й сярэдняга бізнэсу, заявіў сёньня на паседжаньні прэзыдыюма ўраду прэм’ер-міністра Беларусі Сяргей Сідорскі.

“Мы павінны вельмі ўважліва паставіцца да працы малога й сярэдняга бізнэсу. Дзяржава павінна мінімізаваць сваё ўмяшаньне”, – адзначыў С.Сідорскі. На думку кіраўніка ўраду, адзінае патрабаваньне да бізнэсу – яго празрыстасьць і ўплата падаткаў.

Прэм’ер-міністра таксама папрасіў усе зацікаўленыя міністэрствы і ведамствы падрыхтаваць прапановы да нарады ў пытаньні разьвіцьця прадпрымальніцтва, якая адбудзецца 14 лютага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG