Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат Казуліна падасьць скаргу ў Вярхоўны суд


Радыё Свабода Адвакат Аляксандра Казуліна Ігар Рынкевіч паведаміў Свабодзе, што ён рыхтуе скаргу ў на прысуд Казуліну ў Вярхоўны суд Беларусі.

Скарга ў парадку нагляду будзе пададзеная ў найбліжэйшыя тыдні на імя Валянціна Сукалы. Паводле Рынкевіча, Казулін па-ранейшаму не лічыць сябе вінаватым у крымінальным злачынстве: Рынкевіч: “Я не думаю, што той, хто ведае Казуліна, лічыць, што ён будзе падаваць падобныя паперы наконт умоўна-датэрміновага вызваленьня. Мы пойдзем іншым шляхам. Спачатку абскардзім прысуд у нацыянальных прававых інстанцыях, затым – у міжнародных. Думаю, што справядлівасьць возьме верх у гэтай справе”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG