Пасьля заявы бабулі вучня, менская міліцыя здолела апэратыўна знайсьці школьніка і арыштаваць трох ягоных выкрадальнікаў. Супраць іх заведзеная справа па артыкуле 182 Крымінальнага кодэксу Беларусі (выкраданьне чалавека). Двое з арыштаваных -- раней судзімыя за забойства і крадзеж. Трэці – аднакляснік закладніка.
Школьніка цягам сутак утрымлівалі ў вёсцы Кальнікі Смалявіцкага раёну. Выкрадальнікі падлетка напісалі на кампутары, але не паспелі даслаць ягоным бацькам ліст з патрабаваньнем выкупу 50 тысяч эўра.
Школьніка цягам сутак утрымлівалі ў вёсцы Кальнікі Смалявіцкага раёну. Выкрадальнікі падлетка напісалі на кампутары, але не паспелі даслаць ягоным бацькам ліст з патрабаваньнем выкупу 50 тысяч эўра.