Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАРЭ разгледзіць сытуацыю ў Беларусі


Радыё Свабода Палітычная камісія Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы разгледзіць ва аўторак на паседжаньні ў Парыжы сытуацыю ў Беларусі. Плянуецца, што эўрапарлямэнтары прымуць рашэньне наконт падрыхтоўкі асобнага дакладу аб сытуацыі ў Беларусі і прызначаць дакладчыка.

Летась у красавіку на сэсіі Асамблеі ў ПАРЭ абмяркоўваўся даклад эстонскага парлямэнтара Андрэаса Эркэля. У прынятай па выніках дэбатаў рэзалюцыі Асамблея заклікала краіны, якія не з’яўляюцца сябрамі Эўразьвязу, далучыцца да санкцый, якія напачатку году ўвёў Брусэль ў дачыненьні да высокапастаўленых беларускіх урадоўцаў. Эўразьвяз у 2006 годзе на сустрэчы ў Люксэмбургу зацьвердзіў на 12 месяцаў гэтак званы “чорны сьпіс” афіцыйных прадстаўнікоў Беларусі, якім забаронены уезд у краіны Эўразьвязу. У сьпісе -- 31 чалавек.

Сёлета ў студзені Беларусь наведаў старшыня ПАРЭ Рэнэ ван дэр Ліндэн, які заявіў, што супрацоўніцтва Беларусі з Эўропай магчымае толькі пасьля дэмакратызацыі краіны, у першую чаргу пасьля вызваленьня палітвязьняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG