Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве пачынаецца “Тыдзень салідарнасьці з палітвязьнямі Беларусі”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У межах гэтай акцыі цягам тыдня – ад 12 да 16 лютага – у розных месцах польскай сталіцы пройдуць пікеты пад лёзунгам “Свабоду палітвязьням!”

Гаворыць арганізатар акцыі Ігар Крыштон.

Крыштон: “Ад новага году Лукашэнка кажа, што ў Беларусі будуць перамены, спрабуе гуляць з Захадам. Але мы бачым, што факты сьведчаць пра іншае – затрымалі лідэраў Маладога Фронту, цяпер ЗБС. Так што мы бачым, што ўсё гэта толькі “гульня на публіку”, каб спадабацца захаду. Таму ад панядзелка мы пачнаем акцыю ў падтрымку палітвязьняў, каб перадусім падтрымаць іх і паказць, якая ў сапраўднасьці сытуацыя ў Беларусі”.

Таксама ў Польчы 16 лютага пройдзе шэраг акцыяў саліданасьці з сем’ямі зьніклых беларускіх палітыкаў і сем’ямі палітвязьняў. Сярод іншых упершыню ў горадзе Жэшув, зь ініцыятывы дэпутатаў мясцовай рады, адбудзецца вялікая сустрэча зь беларускімі журналістамі і палітыкамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG