Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канец цытаты: 5.02.2007- 9.02.2007


Радыё Свабода, Прага Самыя яскравыя выказваньні герояў перадачаў “Свабоды” за мінулы тыдзень.

Экс-кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Мілінкевіч пра сьвяткаваньне 79-ай гадавіны БНР 25 сакавіка:

“Сьвята павінна сьвяткавацца выключна на плошчы Каліноўскага. Гэта прынцыпова, гэта маральна. Калі мы пойдзем у іншае месца — мы здрадзім самі сабе”.

Старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Алесь Пашкевіч пра публікацыю аповесьці Васіля Быкава:

“ “Нумар “Дзеяслову”, які ўпершыню апублікаваў “Бліндаж”, за паўмесяца раскупіўся і разышоўся. І гэта надало аптымізму, падбадзёрыла да выданьня асобнай кнігі”.

Старшыня Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Рэнэ Ван дэр Ліндэн пра магчымасьць супрацоўніцтва з Лукашэнкам ў выпадку, калі Менск прыме ўмовы ПАРЭ адносна палітычных вязьняў:

“Я не адрынаю супрацоўніцтва з урадам, наадварот, -- калі яны гатовыя ісьці ў правільным накірунку”.

Унук Аляксандра Казуліна Улад:

“ “Я хачу, каб мой дзядуля хутчэй выйшаў, і каб Бог яму хутчэй дапамог...”

Актывіст “Маладога Фронту” Зьміцер Хведарук пра допыт у КДБ:

“ “Прасілі нас напісаць паперы пра тое, што мы выходзім з “Маладога фронту”, паперы раскаяньня, усьведамленьня сваёй неправаты. Прасілі напісаць на імя прэзыдэнта ліст пра тое, што мы распусьцім “Малады фронт”, што яго больш ня будзе.

Журналістка Юлія Сальнікава пра допыт у Гомельскай пракуратуры:

“ “Мяне выклікалі ў пракуратуру, дзе начальнік аддзелу агульнага нагляду Елісееў спрабаваў са мною паразмаўляць пра тое, ці працую я на замежныя радыёстанцыі. Елісееў паказаў мне артыкул 369 з пазнакай 1 Крымінальнага кодэксу, дзе гаворыцца пра крымінальную адказнасьць за перадачу зьвестак замежным сродкам масавай інфармацыі, якія дыскрэдытуюць там імідж, вобраз Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне. Гэта караецца законам”.

Старшыня партыі БНФ Вінцук Вячорка пра ўмовы Эўразьвязу, вылучаныя афіцыйнаму Менску:

“ “Тыя ўмовы, што сфармулявала цяпер Эўракамісія, — дванаццаць умоваў дэмакратызацыі — гэта ёсьць умовы, у якіх павінен жыць і беларускі народ”.

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька пра крытыку Лукашэнкам стаўленьня Захаду да беларускай апазыцыі:

“ “Гэта проста такая палітычная рэўнасьць палітыка, час якога заканчваецца”.

Аляксандар Лукашэнка пра паліўную палітыку Беларусі:

“ “Мы перад сабой паставілі задачу, якую мы вырашым абавязкова – дывэрсыфікацыя паставак вуглевадароднай сыравіны ў Беларусь”.

Жыхар Гародні:

“ “Пры цяперашніх цэнах трэба зарабляць, напэўна, хаця б адну тысячу даляраў.”

Дырэктарка Гальшанскай філіі Нацыянальнага музэю Беларусі Часлава Акулевіч пра містычны выпадак:

“Засталася я неяк увечары адна ў музэі. Думаю, пайду, пагляджу, ці выключыла сьвятло? На дварэ цёмна. Усё, што можна, гарыць. Са злосьцю ўсё выключаю. Падыходжу да аднаго пакойчыка. Толькі пацягнулася, каб выключыць адзін выключальнік, і раптам бачу, што чыясьці рука ў мяне на вачах гэта робіць за мяне. У мяне здранцьвелі ногі...”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG