Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На прапаршчыка завялі крымінальную справу за зьбіцьцё салдата


Паводле “Інтэрфаксу” За зьбіцьцё салдата тэрміновай службы вайсковая пракуратура Беларусі распачала крымінальную справу ў дачыненьні прапаршчыка Ваеннай акадэміі.

Крымінальную справу распачалі паводле артыкула 455 часткі 2 Крымінальнага кодэксу (перавышэньне ўлады ці службовых паўнамоцтваў, зьвязанае з гвалтам). У пракуратуры паведамілі, што паводле зьвестак сьледзтва салдат тэрміновай службы Дзьмітры Васількоў, які праходзіў службу ў Ваеннай акадэміі, запярэчыў прапаршчыку ў адказ на загад займацца прыбіраньнем тэрыторыі. У выніку прапаршчык зьбіў салдата.

Зараз салдат знаходзіцца на лекаваньні ў мэдычным цэнтры ўзброеных сілаў, а прапаршчык, які яго зьбіў, адхілены ад займанай пасады на час расьсьледваньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG