Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Д.Крамэр: “Санкцыі супраць Беларусі павінны быць узмоцненыя”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава “Санкцыі супраць Беларусі павінны быць узмоцненыя, але такім чынам, каб ударыць у асобных прадстаўнікоў рэжыму, а не ў народ”, – заявіў учора ў Эўрапарлямэнце ў часе абмеркаваньня сытуацыі ў Беларусі высокапастаўлены амэрыканскі дыплямат Дэвід Крамэр.

Ягоныя словы падае польская Gazeta Wyborcza. Паводле штодзёньніка, “магчыма ЗША спадзяюцца, што Лукашэнка згубіць уладу ў выніку палацавага перавароту”, бо амэрыканскі дыплямат заявіў газэце наступнае:

“Мы не за цікаўленыя ў размовах з Лукашэнкам, але гатовыя размаўляць з людзьмі з па-за структураў рэжыму, а таксама з гэтых структураў”. Пры гэтым ён адмовіўся камэнтаваць, пра каго канкрэтна вядзецца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG