Генадзь Ляпуноў нагадаў, што 1 студзеня павялічыліся тарыфы на аплату цеплавой і электрычнай энэргіі – на 12 і 20% адпаведна. Агулам павелічэньне тарыфаў адбылося ў межах 5 даляраў. На пытаньне журналістаў, ці будуць сёлета яшчэ падвышацца тарыфы на паслугі ЖКГ, спадар Ляпуноў заявіў: “Мы паглядзім па выніках ацяпляльнага сэзону”. Ён паведаміў, што, згодна з разьлікамі міністэрства, у зімовы сэзон за сярэднестатыстычную аднапакаёвую кватэру, у якой жывуць два чалавекі, плата складзе 81.415 рублёў, у летні – 49.771 рубель. За двухпакаёвую з трыма жыхарамі: зімой – 122.122, летам – 74.476 рублёў. За трохпакаёвую з чатырма жыхарамі: 170.024 рублі зімой, 101.701 рубель – летам.
Паводле БелаПАН У 2007 годзе плянуецца захаваць кампэнсаваньне насельніцтвам выдаткаў на паслугі жыльлёва-камунальнай гаспадаркі на ўзроўні мінулага году. Пра гэта сёньня на прэсавай канфэрэнцыі паведаміў першы намесьнік міністра жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Ляпуноў. Пры гэтым ён адзначыў, што праграмай разьвіцьця ЖКГ да 2010 году плянуецца давесьці ўзровень кампэнсаваньня да 60 адсоткаў. Летась гэты паказьнік склаў 40,6 адсотка.
Самае папулярнае
1