Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 128 арганізацыях Беларусі несвоечасова выплачваюць заробак


Радыё Свабода Дзяржаўныя інспэктары працы сёлета ў студзені правялі 929 праверак наконт таго, ці вытрымліваюць наймальнікі тэрміны выплаты заробкаў. Як паведамілі БелТА ў дэпартамэнце дзяржаўнай інспэкцыі працы Міністэрства працы Беларусі, парушэньні закону выяўленыя ў 128 арганізацыях.

76 наймальнікаў аштрафаваныя на суму ў 49,5 мільёнаў рублёў, папярэджаньні атрымалі яшчэ 38 наймальнікаў. Вынесеныя пастановы наконт прыцягненьня да адміністрацыйнай адказнасьці 54 кіраўнікоў ды іншых службовых асобаў. За несвоечасовасьць выплаты заробкаў іх аштрафавалі на 3,6 мільёна рублёў.

Апроч таго, за студзень у арганізацыях недзяржаўнай формы ўласнасьці праведзеная 671 парверка выкананьня патрабаваньняў прэзыдэнцкага дэкрэту №17 “Пра некаторыя пытаньні рэгуляваньня аплаты працы работнікаў”. Паводле зьвестак дэпартамэнту дзяржінспэкцыі працы, парушэньні парадку выкарыстаньня Адзінай тарыфнай сеткі работнікаў выяўленыя ў 6 арганізацыях. За невыкананьне патрабаваньняў дэкрэту наймальнікаў аштрафавалі на агульную суму 9,6 мільёна рублёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG