Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўрапарлямэнце прайшоў Дзень Беларусі


Радыё Свабода Сёньня ў Эўрапарлямэнце прайшоў Дзень Беларусі, арганізаваны фракцыяй Эўрапейскай народнай партыі "Эўрапейскія дэмакраты". З гэтай нагоды ў Брусэлі знаходзяцца экс-кандыдат на прэзыдэнта Беларусі Аляксандар Мілінкевіч, старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка, іншыя прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці Беларусі.

У абмеркаваньні сытуацыі ў Беларусі бяруць удзел дэпутаты Эўрапарлямэнту, прадстаўнікі камісіяў Эўразьвязу, Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, а таксама Дзярждэпартамэнту ЗША. Вось як ацаніў папярэднія вынікі сустрэчаў лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка:

Вячорка: “Мы знаходзімся тут у складзе прадстаўнічай беларускай дэлегацыі: Аляксандар Мілінкевіч, Жана Ліцьвіна, Андрэй Вардамадзкі, Ірына Казуліна. Сустрэча адбываецца ў фармаце вялікай канфэрэнцыі, вельмі шмат дэпутатаў, экспэртаў, прадстаўнікоў Эўрапэйскай камісіі. І тэма за тэмай разглядаецца цяперашняя сытуацыя ў Беларусі, узаемадачыненьні Беларусі і Эўрапейскага Зьвязу ў рэчышчы апошніх падзеяў, агульная сытуацыя ў Беларусі з гледзішча эканомікі, правоў чалавека, свабоды СМІ, палітычны ляндшафт Беларусі (мне давялося рабіць даклад на гэтую тэму).

Пра стан беларускай грамадзкай думкі прафэсар Вардамацкі зрабіў даклад на падставе сваіх дасьледаваньняў, зробленых цягам апошніх некалькіх тыдняў. Відавочна, што гэтая тэма застаеццца ў цэнтры ўвагі эўрапэйскіх парлямэнтароў. Паралельна з гэтым, я выкарыстаў магчымасьць, каб наведаць пасяджэньне Эўрапэйскай народнай партыі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG