Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Мілінкевіч зьвярнуўся з адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі


Радыё Свабода У лісьце да кіраўніка Беларусі Аляксандар Мілінкевіч заклікае пераадолець раскол у беларускім грамадзтве і прапануе дыялёг. Паводле спадара Мілінкевіча, “толькі ў выніку дыялёгу апазыцыі і ўлады і выпрацоўкі супольнай пазыцыі можна разьлічваць на перамовы з Эўропай у мэтах разьвіцьця эфэктыўнага супрацоўніцтва”.

Паводле спадара Мілінкевіча, “добрай магчымасьцю для крокаў насустрач адно аднаму магло б стаць сьвяткаваньне дня абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Дата 25 сакавіка 1918 года таксама важная для беларускай незалежнасьці, як і 3 ліпеня 1944 года. Грамадзкасьць Беларусі ўжо выказалася за сумеснае сьвяткаваньне гэтага дня, і я веру, што такое сьвяткаваньне можа стаць адпраўным пунктам для дэманстрацыі пачатка адзінства беларусаў”.

У лісьце да кіраўніка Беларусі Аляксандар Мілінкевіч піша: “У нашых з вамі сілах знайсьці супольнае рашэньне для пераадоленьня супрацьстаяньня ў грамадзтве дзеля квітненьня і разьвіцьця роднай Беларусі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG