Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад пажару пацярпелі царква і мячэць


Радыё Свабода, Менск У выніку пажару ў царкве вёскі Доўск Рагачоўскага раёну згарэла рызьніца, пашкоджаны алтар і многія абразы.

Царква ў Доўску была пабудавана ў 1864 годзе і зьяўляецца помнікам архітэктуры. Прычынай пажару ў царкве было невыкананьне правілаў пажарнай бясьпекі пры правядзеньні рамонту.

На днях у Менскай вобласьці пацярпела ад пажару драўляная мячэць у гарадзкім пасёлку Сьмілавічы, пабудаваная ў 1997 годзе. Паводле папярэдняй вэрсіі, будынак загарэўся з-за няспраўнасьці пячнога абсталяваньня. У выніку пажару пашкоджана столь.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG