Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Мілінкевіч даў інтэрвію агенцтву "Reuters"


Радыё Свабода Аляксандар Мілінкевіч лічыць, што адмовай ад прапановаў аб’яднанай Эўропы Аляксандар Лукашэнка ставіць Беларусь на мяжы самаізаляцыі, а беларускі народ выракае на пэрспэктыву зьбядненьня. Пра гэта лідэр аб''яднаных дэмакратычных сілаў заявіў 6 лютага ў інтэрвію інфармацыйнаму агенцтву "Reuters". Пра гэта паведамляе прэс-служба А.Мілінкевіча.

“Упэўнены, што ўлада да канца яшчэ не адчула ўсёй небясьпекі, якая пагражае ў сёньняшняй сытуацыі беларускай эканоміцы. Яна думае, што існуючая камандная сыстэма кіраваньня эканомікай яшчэ мае рэзэрвы і рэсурсы. Гэта памылка, якая будзе дорага каштаваць беларусам. Пытаньне ў тым, на якія крокі ўлада сёньня гатовая пайсьці, каб выправіць сытуацыю. Я не хачу, каб у краіне здарыўся абвал эканомікі. Я катэгарычна супраць эканамічных санкцый у дачыненьні Беларусі, - сказаў Аляксандар Мілінкевіч .

Аляксандар Мілінкевіч заявіў таксама аб гатоўнасьці пачаць дыялёг з уладай і садзейнічаць у нармалізацыі эканамічных і палітычных кантактаў Беларусі і Эўрапейскага зьвязу:

“Калі б улада пачала рэформы, я гатовы аказаць дапамогу ў прыцягненьні ў Беларусь эўрапейскіх рэсурсаў. Калі ўлада пачне выконваць пэўныя ўмовы, як Эўропа, так і мы, дэмакратычныя сілы, адкрытыя да супрацоўніцтва. Я гатовы да сумесных, узгодненых дзеяньняў, але рэжым павінен пачаць вызваляць палітычных зьняволеных, даць свабоду прэсе, партыям і грамадзкім арганізацыям. Пасьля выкананьня гэтых умоваў, я першы выступлю за аднаўленьне эканамічных і палітычных кантактаў Эўропы з Беларусьсю”, - сказаў Аляксандар Мілінкевіч у інтэрвію "Reuters".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG