Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белорусской деловой газете» спаўняецца 15 гадоў


Радыё Свабода Першы нумар “БДГ” выйшаў 7 лютага 1992 года. Паводле выдаўца Пятра Марцава, сёньня газэта ня мае магчымасьці друкавацца, “яна не забаронена, не зачынена, але існаваць як нармалёвы сродак масавай інфармацыі ня можа”.

Паводле спадара Марцава, без перашкодаў рэдакцыя магла працаваць толькі тры гады. За час свайго існаваньня рэдакцыя выплаціла штрафы ў памеры больш за 300 тысяч даляраў. Пётар Марцаў не выключае магчымасьці аднаўленьня выхаду газэты ў будучым.

Свой юбілей “БДГ” адзначыць адмысловым нумарам, які рыхтуецца да друку. Ён будзе зьвярстаны з архіўных матэрыялаў. Па гэтых публікацыях чытач зможа зрабіць для сябе выснову, чаму гэта газэта была спынена і каму яна перашкаджала.

У 1997 годзе «БДГ» пачала самастойны інтэрнэт-праект, якія плянуе пашыраць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG