Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Сідорскі: эканамічны рост краіны ў студзені склаў 13%


Радыё Свабода Студзень быў цяжкім месяцам для ўраду й рэальнай эканомікі – пра гэта заявіў прэм''ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі, падводзячы вынікі працы ўрада ў студзені на сёньняшнім паседжэньні Савету міністраў. Паводле ягоных словаў, нягледзячы на ўсе цяжкасьці, беларуская эканоміка ў гэты перыяд прадэманстравала сваю эфэктыўнасць.

Паводле інфармацыі кіраўніка ўраду, тэмп эканамічнага росту ў Беларусі ў студзені 2007 году склаў прыкладна 113 адсоткаў да ўзроўню студзеня 2006 году. У 2006 годзе выкананыя 14 з 16 найважнейшых парамэтраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, паведамляе БелаПАН.

Першы намесьнік прэм''ер-міністра Уладзімер Сямашка, выступаючы на паседжэньні Саўміну са справаздачай, заявіў, што "паказьнікі бюджэту Беларусі могуць быць зменены па выніках студзеня-лютага 2007 года". "Комплекс мер па мінімізацыі стратаў бюджэту ў зьвязку з ростам коштаў на расейскі прыродны газ і зменай умоваў дастаўкі нафты грунтуецца на магчымым зьмяненьні парамэтраў прыбытковай і выдаткавай частак бюджэту", – сказаў ён.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG