Уладзімер Цімашпольскі распавёў, што цяпер у Нацыянальнай акадэміі навук фарміруецца навуковая база для рэалізацыі праекту будаўніцтва АЭС.
У 2007 годзе Беларусь павінна завяршыць тэарэтычныя росшукі і выбраць стратэгічнага партнэра для рэалізацыі праекту. Найбольш верагоднымі партнэрамі Цімашпольскі назваў Расею і Францыю.
На мінулым тыдні прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі заявіў, што праца для стварэньня ў Беларусі атамнай станцыі пачнецца найбліжэйшым часам. Кіраўнік ураду паведаміў, што "прэзыдэнтам прынятае рашэньне аб пабудове АЭС". Паводле С.Сідорскага, атамная станцыя дазволіць краіне эканоміць штогод 4 мільярды кубамэтраў газу (гэта прыблізна пятая частка ад расейскіх паставак).