Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд прыпыніў справу наконт дзейнасьці ПКБ


Уладзімер Глод, Менск Вярхоўны суд Беларусі прыпыніў разгляд пазову міністэрства юстыцыі да Партыі камуністаў беларускай. Такое рашэньне было вынесенае пасьля таго, як афіцыйны прадстаўнік міністэрства Аляксандар Харытон паведаміў, што ў гэтай справе з’явіліся новыя абставіны, і міністэрства хацела б пашырыць пазоўныя патрабаваньні.

У сваю чаргу старшыня ПКБ Сяргей Калякін настойваў на разглядзе гэтай справы, паколькі зь яго пункту гледжаньня “новыя абставіны не маюць дачыненьня да гэтай справы”.

Міністэрства патрабуе прыпыніць дзейнасьць Партыі камуністаў беларускай. Канфлікт паміж міністэрствам і апазыцыйнымі камуністамі доўжыцца зь ліпеня мінулага году. Ад партыі запатрабавалі перадаць у Мін’юст сьпіс сваіх чальцоў: маўляў, трэба праверыць, ці мае яна адну тысячу чалавек. Згодна зь дзейным заканадаўствам, гэта той мінімум, які неабходны для дзейнасьці палітычнай партыі ў Беларусі. Міністэрства юстыцыі паведамляе, што з паўтары тысячы правераных каля двухсот подпісаў прызнаныя несапраўднымі.

У пятніцу, 2 лютага, апазыцыйныя камуністы зьвярнуліся з пазовам у Менскі гарадзкі суд да ўпраўленьня юстыцыі сталічнага гарвыканкаму, якое ўжо тры разы адмаўляецца зарэгістраваць гарадзкую партыйную арганізацыю. Наяўнасьць партарганізацыі ў сталіцы – абавязковае патрабаваньне да палітычнай партыі, яно вынікае з новага закону “Аб палітычных партыях”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG