Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня прайшла онлайн-канфэрэнцыя з Алесям Бяляцкім


Радыё Свабода Тэкст онлайну чытайце на старонцы форуму svaboda.org/forum --> http://archive.svaboda.org/forum/Forum.aspx

Алесь Бяляцкі нарадзіўся 25 верасьня 1962 г. у Сартавальскім раёне Карэліі (Расея). Скончыў гістарычна-філялягічны факультэт Гомельскага ўнівэрсытэту, асьпірантуру Інстытуту літаратуры АН Беларусі. Працаваў дырэктарам літаратурнага музэю Максіма Багдановіча (1989-1998). Адзін з заснавальнікаў таварыства маладых літаратараў “Тутэйшыя” і яго старшыня ў 1986-1989 гг. Быў дэпутатам Менскага гарсавету (1992-1996). Сябра Аргкамітэту Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” (1988), быў намесьнікам старшыні партыі БНФ.

З 1996 – кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна”, які пазьней быў забаронены ўладамі.

У сакавіку 2006 году Вацлаў Гавэл уручыў Алесю Бяляцкаму прэмію "Homo Homini" за праваабарончую дзейнасьць.

Адзін з намінантаў на Нобэлеўскую прэмію міру (2006).

Аўтар кнігі эсэ “Прабежкі па беразе Жэнэўскага возера”.

У інтэрвію "Свабодзе" Алесь Бяляцкі сказаў: “Мяркую, што цяпер галоўнае – усімі сіламі супраціўляцца зьмяньшэньню таго поля свабоды, якое існавала ў Беларусі і якое было закладзена ў пачатку 90-х гадоў. Натуральна, таксама для праваабаронцаў цяпер актуальна патрабаваць вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных, патрабаваць скасаваньня артыкулаў Крымінальнага кодэксу, якія прадугледжваюць перасьлед за масавыя акцыі ці за дзейнасьць няўрадавых арганізацый. І патрабаваць большых магчымасьцяў для незалежных СМІ, дзейнасьці партый, і, нарэшце – правядзеньня празрыстых дэмакратычных выбараў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG