Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Беларускі "эканамічны цуд" хістаецца"


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава "Беларускі "эканамічны цуд" хістаецца" – такі загаловак мае артыкул у сёньняшнім нумары польскай Gazety Wyborczej. "Беларусы на ўласнай скуры адчуваюць наступствы энэргетычнай вайны паміж Менскам і Масквой", — піша польскі штодзёньнік і адзначае, што ў Беларусі запанавала "нэрвовая сытуацыя" на валютным рынку, бо беларусы, якія "верылі ў стабільнасьць свайго рубля, пабеглі набываць даляры і эўра – у абменных пунктах валюты ўсё часьцей не хапае".

"Wyborczа" падкрэсьлівае таксама, што ў Беларусі даражэе аўтамабільнае паліва, за якое цяпер трэба плаціць столькі, колькі плацяць, прыкладам, "значна багацейшыя" літоўцы.

"А на пачатку году беларусы пачулі чарговую непрыемную навіну – падвышаюцца камунальныя плацяжы, даражэйшыя будуць газ і электрычнасьць", — піша газэта ды апісвае мэтады барацьбы з крызысам, сярод якіх заклік міністра камунальнай гаспадаркі Беларусі "да ўсіх патрыётаў" на ўласны кошт ўсталяваць лічыльнікі вады, а таксама патрабаваньні кіраўніка краіны пераходзіць на ўласныя крыніцы энэргіі – торф і дровы.

Gazetа Wyborczа падае меркаваньні экспэртаў, якія лічаць, што гэта толькі пачатак эканамічных праблемаў Беларусі, якая цягам 12 гадоў "атрымлівала стыпэндыю ад Расеі". "Беларускі гаспадарчы цуд" скончыцца напрыканцы гэтага году і на пачатку наступнага, калі гаспадарка ў поўнай меры адчуе наступствы падвышэньня цэнаў на энэрганосьбіты".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG