Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“БеСТ” не задаволіў дзяржаву


Радыё Свабода Міністэрства сувязі не задаволенае працай апэратараў мабільнай сувязі “БеСТ”. Пра гэта заявіла сёньня на паседжаньні выніковай калегіі міністэрства начальнік упраўленьня эканомікі й фінансаў Ларыса Лабковіч.

Паводле аб’ёму платных паслугаў у 2006 годзе “БеСТ” забясьпечыў выкананьне гадавога заданьня толькі на 13 адсоткаў, паводле аказаньня паслугаў сувязі – на 18 адсоткаў. Як заяўляе Ларыса Лабковіч, гэтыя паказьнікі ёсьць “недапушчальна нізкімі”.

Дзяржаўны GSM-апэратар ЗАТ “Беларуская сетка тэлекамунікацыяў” (“БеСТ”) зарэгістраваны 5 лістапада 2004 году. Заснавальнікамі прадпрыемства выступілі прадпрыемства “Навукова-дасьледчы інстытут сродкаў аўтаматызацыі” й прадпрыемства “Белтэлекам”. 24 сакавіка 2005 году “БеСТ” атрымаў ліцэнзію на права ажыцьцяўляць дзейнасьць ў сфэры сувязі. Па стане на 1 студзеня 2007 году абанэнцкая база кампаніі складала 62 тысячы карыстальнікаў, паведамляе Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG