Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: Крысьціну Шацікаву апраўдалі, але сканфіскаваных газэтаў не вярнулі


Радыё Свабода Адміністрацыйная камісія Кастрычніцкага раёну Магілёва пастанавіла не вяртаць Крысьціне Шацікавай сканфіскаваных у яе газэтаў. Такую пастанову камісія матывавала тым, што зьмест выданьняў нібыта скажае грамадзка-палітычную сытуацыю ў краіне ды пагражае канстытуцыйнаму ладу.

У сьнежні 2006 году гэтая ж адміністрацыйная камісія сваёй пастановай забавязала міліцыянтаў вярнуць Крысьціне Шацікавай сканфіскаваныя выданьні. Такое рашэньне апратэставаў пракурор вобласьці Дудкін.

Грамадзкі прадстаўнік Крысьціны Шацікавай Аляксандар Каралёў зазначае, што рашэньне камісіі супярэчыць Адміністрацыйнаму кодэксу. Паводле праваабаронцы, прадметам інкрымінаванага Крысьціне Шацікавай правапарушэньня былі газэты. Спадарыню Шацікаву апраўдалі — значыць, газэты павінны вярнуць.

Крысьціну Шацікаву затрымалі 30 лістапада 2006 году. Падчас дагляду асабістых рэчаў міліцыянты знайшлі ў яе 4 тысячы асобнікаў газэт “Весьнік Беларусі” й “6 м3”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG