Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Саша” запрашае на пэрсанальную выставу (фота)


Севярын Квяткоўскі, Менск Першая пэрсанальная выстава мастака Аляксея Хацкевіча адчынілася 30 студзеня ў менскім Музэі сучаснага мастацтва. Выстава “Живительная живопись” (“Гаючы жывапіс”) рэпрэзэнтуе Аляксея Хацкевіча-жывапісца.

Палотны, напісаныя алеем, дэманструюць гледачам фэнтэзі – пляжы, дзівосных жывёлін, незвычайных людзей. Канцэптуальнасьць, гумар, сьвятло і радасьць – вось рысы твораў жывапісца Аляксея Хацкевіча.



Карэспандэнт: “Прыяцелі Аляксея Хацкевіча ўвесь час прэзэнтацыі граюць гіты 1980-х – пачатку 1990-х. Некалькі дзясяткаў чалавек… Усе радасныя, вясёлыя...”

Прадстаўніца Музэю сучаснага мастацтва Ларыса Міхневіч:

Міхневіч: “Адзін з найлепшых сёньняшніх маладых мастакоў. Мастак, які валодае ня толькі прафэсійнай школай... Гэта хутчэй нашая школа ў новай якасьці. Ён не падобны да беларускай акадэмічнай школы. Я лічу гэта добрай рысай пры тым, што ён гэтай школай валодае. І да таго ж ён мастак-хуліган. І ён мастак гумарыстычны. А гэта ўвогуле ў гісторыі мастацтва адзінкавыя рэчы. А ў сучасным мастацтве, відаць, амаль немагчымыя. І гэта выключная якасьць”.



Аляксей Хацкевіч вядомы публіцы найперш як герой сатырычнага праекту “Саша і Сірожа”, дзе грае “Сашу” – аднаго з двух “калдыроў” – простых мужыкоў зь мікрараёну.

Карэспандэнт: “Вас публіка ведае найперш як пэрсанажа “Сашы і Сірожы”.

Хацкевіч: “Масавая, напэўна, так”.

Карэспандэнт: “Я ведаю, што вы займаецеся аздабленьнем цэркваў – як манумэнталіст”.

Хацкевіч: “Так. Самай складанай манумэнтальнай тэхнікай – мазаікай. Клясычнай бізантыйскай мазаікай”.

Карэспандэнт: “З аднаго боку “Саша”, з другога – праваслаўныя храмы...”

Хацкевіч: “Я доўга пра гэта думаў... Праект “Саша і Сірожа” не дэструктыўны, ён не разбурае... Наадварот, ён падымае настрой. Тым больш, мы жывем пад такой хмараю... І людзям трэба адпачыць. Рэч у тым, што няма такога, што, калі я ў храме працую, я адзін, а калі па-за ім – я чорт. Не. Такога няма. Я звычайны жыцьцярадасны чалавек, якому падабаецца жыць і атрымліваць асалоду ад жыцьця”.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG