Юнак: “Кожнага з нас? Ад нас саміх і залежыць. Трэба сумленна працаваць, імкнуцца да чагосьці. Ставіць мэту і дасягаць яе, тады жыць будзе цікавей”.
Спадарыня: “Найперш ад маіх намаганьняў, а яшчэ ад нейкіх заканадаўчых актаў, якія дазвалялі б прадпрыемствам выплачваць той заробак, які могуць”.
Спадар: “Ад мяне самаго найперш. Па-другое, ад эканомікі краіны, у якой я жыву. І ад удачы крыху”.
Карэспандэнтка: “Ад чаго залежыць паляпшэньне вашага жыцьця?”
Спадар: “Усё ў сваіх руках, як кажуць. Галоўнае — ставіць мэту і яе дамагацца”.
Спадарыня: “Паляпшэньне жыцьцёвых умоваў залежыць ад стаўленьня чалавека да працы. Ад працавітасьці”.
Спадар: “Я лічу, што трэба больш працаваць і менш размовамі займацца. Да прыкладу, вось гэтая вайна коштаў на энэрганосьбіты — яна нічога ня дасьць, пакуль мы не пачнем працаваць, як амэрыканцы. І, канечне, вялікая роля тут ураду нашай краіны. Бо мне падаецца, што ў нас адбылося нездаровае расслаеньне грамадзтва. Мне не падабаецца тое, што ў сучасным грамадзтве ёсьць бізнэс-фірмы, якія былі створаныя дзесьці ў сярэдзіне 1990-х, калі ішоў падзел маёмасьці. І нічога новага за гэты час не зьявілася. Ніякіх крэдытаў не даецца — усё толькі на паперы. Вось гэта мне не падабаецца”.
Спадар: “Па-першае, ня толькі ад цяперашняга ладу, але і ад мяне самаго, ад асабістага ўнёску ў гэтае жыцьцё. Калі я сам пастараюся, то гэта будзе на 99% паляпшэньне майго жыцьця”.
Юнак: “Ад нашай радзімы, каб кіраўніцтва добрае было”.
Юначка: “Абавязкова каб добрая палітыка была, а таксама ўсё гэта залежыць ад нас”.
Спадар: “Каб умовы добрыя былі для добрай працы і добрага заробку. Добра працаваць — гэта само сабой, і каб сацыяльная падтрымка добрая была”.
Юнак: “Ад нашага атачэньня, ад кіраўніцтва краіны, ад сям’і і ад нас саміх”.