Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэнгенскія візы для ўезду ў Польшчу – у 2008 годзе


Радыё Свабода Для грамадзянаў Беларусі ўвядзеньне Польшчай шэнгенскіх візаў чакаецца ў наступным годзе.

Пра гэта паведаміў сёньня кіраўнік візавага аддзелу пасольства Польшчы ў Беларусі Міхал Грачыла. Ён не сказаў, наколькі падвысіцца кошт візаў, але выказаў меркаваньне, што з увядзеньнем шэнгенскіх візаў павялічыцца колькасьць грамадзянаў, якім будзе адмоўлена ў выдачы візаў.

Міхал Грачыла паведаміў таксама, што пасольства зьмяніла парадак звароту грамадзянаў Беларусі па візы: цяпер кожны, хто хоча атрымаць візу, павінен асабіста прыйсьці ў пасольства, дзе яго дадзеныя будуць уведзеныя ў кампутар і будзе прызначаны час наступнага візыту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG