Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Cёньня ў Курапатах запаляць памінальныя сьвечкі


Радыё Свабода Грамадзкі аргкамітэт у справе ўвекавечаньня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій падтрымаў прапанову расейскіх праваабаронцаў праводзіць 30-га дня кожнага месяца памінаньне бязьвінна загінулых людзей.

Як паведаміў дасьледчык тэмы сталінскіх рэпрэсіяў, кандыдат гістарычных навук, сустаршыня аргкамітэту Ігар Кузьняцоў, з такой ініцыятывай да яго зьвярнуліся прадстаўнікі міжнароднага гісторыка-асьветніцкага, дабрачыннага й праваабарончага таварыства "Мэмарыял" з расейскага гораду Сыктыўкар.

Аргкамітэт заклікаў беларускую грамадзкасьць 30-га дня кожнага месяца праводзіць памінаньне ахвяраў сталінізму на месцах іх масавых расстрэлаў. Сёньня а 15.00 у Курапатах будуць запаленыя памінальныя сьвечкі.

Сустаршыня аргкамітэту літаратар Васіль Якавенка адзначыў, што неўзабаве будзе завершаная праца над зваротам аргкамітэту да беларускага народу ў зьвязку з 70-годзьдзем кульмінацыі сталінскіх рэпрэсій.

Рэпартаж з Курапатаў – пазьней на сайце і ў вечаровым эфіры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG