Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адбылася онлайн-канфэрэнцыя са Станіславам Гусакам


Радыё Свабода Сёньня на вэб-сайце Радыё Свабода адбылася онлайн-канфэрэнцыя са Станіславам Гусакам – адным з аўтараў ідэі Балта-Чарнаморскага нафтавага калектару. Чытайце тэкст онлайн-канфэрэнцыі на старонцы форуму. --> http://archive.svaboda.org/forum/Forum.aspx

Станіслаў Гусак нарадзіўся ў 1949 годзе ва Ўкраіне. Скончыў Беларускі дзяржаўны політэхнічны інстытут, інжынэр-цеплаэнэргетык. Адзін з аўтараў ідэі Балта-Чарнаморскага нафтавага калектару (БЧНК), якая была ў 1993 годзе агучаная Беларускім Народным Фронтам, аднак адкінутая ўрадам В.Кебіча. У пачатку 1990-х гадоў С.Гусак уваходзіў у склад ценевага кабінэту апазыцыі БНФ у ВС XII скліканьня, быў даверанай асобай Зянона Пазьняка на прэзыдэнцкіх выбарах у 1994 годзе.

З 1995 па 1999 гг. – намесьнік старшыні Беларускага Народнага Фронту. Зьяўляецца членам Сойму партыі БНФ.

У інтэрвію "Свабодзе" Станіслаў Гусак сказаў: “Беларусь магла б мець некалькі крыніцаў паставак паліва. Ёсьць нафтаправоды, якія ідуць празь Беларусь і выходзяць на Вэнтспілс у Балтыю і блізка ад Беларусі праходзяць па Ўкраіне на Адэсу. І калі б можна было гэтыя нафтаправоды аб’яднаць, зьявіўся б БЧНК. Такое рашэньне дае Беларусі выйсьце на новы ўзровень энэргабясьпекі і разбурыць манапалізаваны Расеяй паліўны рынак. Калі Расея страціць манаполію на паліўны рынак паміж Балтыкай і Чорным морам, гэта пазбавіць яе ад 20 да 30 мільярдаў даляраў прыбытку штогод”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG