Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне: як вы ставіцеся да вэрбоўкі студэнтаў спэцслужбамі?


Альгерд Невяроўскі, Менск Як маладыя людзі рэагуюць на такія факты й прапановы супрацоўнічаць? Гэтыя пытаньні менскім студэнтам задаваў наш карэспандэнт.

Студэнт: “Ня чуў пра гэта. Але ў гэтым нічога добрага няма. Студэнт павінен быць студэнтам, а не працаваць на нейкі ўрад ці спэцслужбы, каб нешта для іх выведваць. Гэта іхная праца, няхай яны яе самі й робяць”.

Ягоны сябра: “Я падзяляю думку майго сябра. Студэнт павінен сам чагосьці дасягнуць і не павінен ні на каго працаваць”.

Студэнт: “Чуў пра гэта. Стаўлюся дрэнна. Навошта вэрбаваць студэнтаў? У кожнага ёсьць свой выбар”.

Студэнт: “Калі чалавек сам згодны, дык яшчэ можа быць. Але калі пад прымусам, то дрэнна”.

Хлопец: “Непасрэднай вэрбоўкі не было. Была ідэалягічная праца са студэнтамі. Так было ў маёй групе. Я да гэтага стаўлюся абыякава. Сам я з гэтым не сутыкаўся. І спадзяюся, што такога ня здарыцца са мной і маімі блізкімі”.

Студэнтка: “Адмоўна стаўлюся. На мой погляд, вэрбоўка — гэта падаўленьне волі чалавека. Чалавек ужо ідзе на дзеяньні несьвядома, таму гэта дрэнна”.

Карэспандэнт: “Ці чулі вы пра факты вэрбоўкі спэцслужбамі студэнтаў, і як да такіх фактаў ставіцеся?”

Хлопец: “Ня чуў. Здаецца, што гэта нешта неверагоднае. З аднаго боку, гэта мо й добра. Бо гэта абмяжоўвае іншых студэнтаў ад розных экстрэмісцкіх дзеяньняў. А з другога боку, дрэнна — бо робяць зь людзей нейкіх робатаў”.

Студэнт: “Ня вельмі добра, гэта ж як рабства. Абмяжоўваецца свабода”.

Студэнтка: “Ня чула, стаўлюся вельмі адмоўна, бо гэта ж незаконна”.

Хлопец: “Калі нашыя спэцслужбы, то стаўлюся нармальна. Гэта каб супраць нечых намераў выступалі. Каб былі за Рэспубліку Беларусь. А калі вэрбуюць замежныя, то будуць рабіць, як ва Ўкраіне. Там адбыўся поўны развал”.

Студэнт: “Стаўлюся да такіх фактаў нэгатыўна. Такога ў Беларусі не існуе. Вэрбоўка студэнтаў можа быць толькі, калі яны самі нейкім чынам дапамагаюць спэцслужбам. А ўсё астатняе — лухта”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG