Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь просіць не абмяжоўваць продажу гомельскіх камбайнаў у Расею


Уладзімер Глод, Менск Пра гэта гаворыцца ў камэнтары Міністэрства замежных справаў Беларусі, які сёньня зьявіўся на афіцыйным сайце МЗС. Нагодай для яго стаў намер расейцаў увесьці спэцыяльныя абарончыя меры адносна зерне- і кормаўборачных камбайнаў беларускай вытворчасьці.

Праблема гэтая ня новая. Беларускія ўлады выдаюць субсыдыі аграрыям, якія купляюць айчынныя камбайны. А калі тыя набываюць тэхніку замежнай вытворчасьці, нават расейскай, субсыдыяў не выплачваюць. Расейскі бок лічыць такі падыход дыскрымінацыйным.

Адказны супрацоўнік МЗС Беларусі Антон Кудасаў, які камэнтуе сытуацыю, згадвае, што 12 студзеня беларускі і расейскі бакі дамовіліся заключыць дадатковае міжурадавае пагадненьне. Гэты дакумэнт вызначыць агульныя правілы ўжываньня субсыдыяў. Да таго ж, паводле спадара Кудасава, "яшчэ напрыканцы 2006 году ў Беларусі адмянілі патрабаваньне аб закупе сельскагаспадарчай тэхнікі толькі ў айчынных вытворцаў". Таму ў Менску спадзяюцца, што "расейскі бок ня будзе аднабакова рабіць нейкіх дзеяньняў".

Адказу зь Міністэрства прамысловасьці і энэргетыкі Расеі, якое і аб’явіла пра намер увесьці абарончыя меры, пакуль не паступала.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG