Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Vox Populi: "Усё залежыць ад нас саміх"


Міхал Карневіч, Горадня Ад чаго залежыць паляпшэньне вашага жыцьця? Адказваюць жыхары Горадні.

Спадар: "Ад мяне самаго залежыць. Проста, калі чалавек мае троху розуму, то з гадамі ён становіцца пэсымістам і спадзяецца толькі на сябе самога. А так ад усяго залежыць: што ёсьць нейкая якасьць жыцьця, ад соцыюму, ад таго, што сябры ёсьць, ад таго, што можна задаволіць нейкія біялягічныя й духоўныя патрэбы. Ад усяго залежыць".

Спадар: "Ад усяго патроху — і ад нас саміх таксама. Як будзем жыць цяпер, так будзе і ў будучыні".

Спадар: "Напэўна, ад дзяржаўнага ладу, ад краіны, у якой жыве чалавек, і ад людзей таксама".

Спадарыня: "Ад шмат якіх фактараў — заробкаў, фінансавага стану, ад добрага настрою, які непасрэдна на гэта ўплывае, і ад надвор’я".

Спадарыні: "Ад працы й заробку. У першую чаргу — ад заробку. Будзе добры заробак — усё купім, задаволім усе патрэбы — і ня будзе праблемаў".

Спадар: "Ня ведаю. Можа, ад грошай, бо ад чаго больш..."

Дзяўчына: "Ад удачы, ад таго як мы імкнемся да мэты, а ў асноўным усё залежыць ад нас саміх".

Спадарыня: "Ад заробку. Калі будуць больш плаціць, будзе лепшая якасьць жыцьця. Малы заробак — горш жывем, нават няма чаго казаць. Вось каб кватэру можна было атрымаць… У мяне трое дарослых дзяцей, усе са мной жывуць, а мне ўжо патрэбныя цішыня й спакой. А кватэру мы купіць сабе ня можам".

Спадар: "Ад нашага працаўладкаваньня. Калі б была праца добрая, то і ўзровень жыцьця зьмяніўся б, а так мы ходзім беспрацоўнымі. Кожны дзень на біржу працы прыходзяць сотні людзей, а працы няма. Жыць трэба, красьці ня пойдзеш, бо за гэта пасадзяць".

Спадар: "Ад заробку. Калі грошы ёсьць, усё астатняе прыкладаецца аўтаматычна".

Спадар: "Ад кожнага з нас саміх, а таксама ад абставінаў, якія вакол нас і, напэна, ад ураду, які намі кіруе".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG