Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"А нашыя тарыфы жыць па-людзку не дазваляюць..."


Галіна Абакунчык, Менск Апытаньне Свабоды: якое падвышэньне камунальных плацяжоў здольны вытрымаць ваш сямейны бюджэт?

Спадарыня: “Дзесяць адсоткаў здольны вытрымаць без асаблівай напругі. Але больш будзе цяжка, бо і іншыя плацяжы растуць. Таму давядзецца падціскаць у іншым месцы”.

Спадар: Ды ніякага. Насамрэч ніякага, бо і так усё трэба падціскаць. Насамрэч гэта ўсё ўжо надакучыла. Бо мы ж усе людзі і ўсім хочацца жыць па-людзку. А нашыя тарыфы жыць па-людзку не дазваляюць”.

Спадарыня: Я пэнсіянэрка. І для мяне, калі падвысяцца хоць на рубель – гэта катастрофа. Я ўрач, мая пэнсія мая складае 320 тысяч. На што жыць? Бачыце, пляшкі зьбіраюць. Але мне ж мой мэнталітэт ня можа дазволіць. Таму – ні на капейку”.

Юнак: Даволі цяжка сказаць, бо ўсё залежыць ад сытуацыі. Калі гэтае пытаньне будзе стаяць так, што павысілі ў два-тры разы і без аплаты нас выкінуць на вуліцу, то давядзецца шукаць нейкія сродкі”.

Спадарыня: Я ня ведаю, нават. І так цяжка, а калі яшчэ падымуць, ды і ўвогуле. Але што рабіць? Нічога ня зробіш. Нікуды не дзенесься з падводнай лодкі”.

Спадарыня: Калі асабіста мой сямейны бюджэт, то ён больш ня вытрымае. Але калі мой і маці-пэнсіянэркі, то гэтых плацяжоў цалкам дастаткова. Бо мне з дзіцем гэтыя плацяжы не пацягнуць”.

Спадар: Магчыма, што ў два разы, спадзяюся, мы вытрымаем. Зараз у мяне двухпакаёвая кватэра і я плачу каля ста тысяч. Каля двухсот рублёў мы яшчэ вытрымаем. Больш – гэта ўжо будзе складана, давядзецца адмаўляць сабе ў нечым іншым”.

Юначка: Ніякага падвышэньня, бо грошай і так не хапае. У мяне маці настаўніца, бацька навуковы супрацоўнік і іхныя заробкі вельмі малыя. Мы з братам студэнты, таму лічу, што большага падвышэньня мы ня вытрымаем”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG