“Мы ў замежнай палітыцы знайшлі той адзіны шлях, які магчымы для нашай краіны”, – сказаў кіраўнік Беларусі, выступаючы сёньня на цырымоніі ўручэньня дыплёмаў доктара навук і атэстатаў прафэсара навуковым работнікам краіны. “Мы ў цэнтры Эўропы, і мы павінны нармальна жыць і з Усходам, і з Захадам”, – падкрэсьліў А.Лукашэнка.
На ягоную думку, сёньня Беларусі неабходна дывэрсыфікаваць экспарт і імпарт. “Нельга быць залежным ад адной краіны. Гэта ўжо ня тая Расея, якую мы памятаем, а Расея, апутаная алігархічнымі путамі”, – лічыць прэзыдэнт Беларусі.