Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыя будзе рыхтаваць “Малую Канстытуцыю”


Уладзімер Глод, Менск Беларуская апазыцыя мае намер падрыхтаваць грунтоўную альтэрнатыву ўладам ува ўсіх асноўных сфэрах жыцьця. Новы дакумэнт ужо атрымаў рабочую назву – “Малая Канстытуцыя”.

Адпаведнае рашэньне прынята на пашыраным паседжаньні каардынацыйнай рады дэмакратычных сілаў, якое адбылося 25 студзеня ў Вільні.

Удзельнік паседжаньня лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька па вяртаньні ў Менск паведаміў нашаму радыё:

Лябедзька: “Было б вельмі добра выпрацаваць якасныя дакумэнты, якія прайшлі б праз Кангрэс дэмсілаў. Пасьля Кангрэсу мяркуецца правесьці агульнанацыянальную дыскусію. Калі мы правядзём такую дыскусію, дык можна будзе атрымаць якаснае пасланьне на выбарчую кампанію 2008 году ў Палату прадстаўнікоў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG