Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску адкрываецца выстава, прысьвечаная Быкаву і Барадуліну


Радыё Свабода, Віцебск У віцебскім Музэі сучаснага мастацтва сёньня а 16-й гадзіне сёньня адкрываецца выстава твораў, прысьвечаных Васілю Быкаву і Рыгору Барадуліну.

Усе працы, прадстаўленыя ў экспазыцыі, былі створаныя ў часе летняга пленэру, які ладзіў грамадзкі Цэнтр імя Язэпа Драздовіча.

Пленэр праходзіў з 15-га па 25-га жніўня ў Вушацкім раёне: напачатку мастакі працавалі ў вёсцы Бычкі, на радзіме Васіля Быкава, а потым – у Вушачах, дзе іх прымаў у сваёй хаце Рыгор Барадулін.

Першая выстава карцін, створаных на Вушаччыне, адбылася 25 жніўня ў вёсцы Бычкі, дзе іх першымі гледачамі сталіся землякі Васіля Быкава.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG