Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Нафта па-сяброўску" -- мультвэрсія (спасылка)


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У інтэрнэце зьявіўся новы сатырычны мультфільм, прысьвечаны апошняму беларуска-расейскаму канфлікту. Гэтым разам навінка «мультклюбу» (гэта ўжо 33-я сэрыя) разьмешаченая на польскай інтэрнэт-старонцы.

Інтэрнэт-старонка www.wolnabialorus.org, на якой зьявіўся новы мультфільм “Нафта па-сяброўску” належыць грамадзкай арганізацыі "Зьвяз на карысьць дэмакратыі ў Беларусі", якая ад пачатку свайго існаваньня значную ўвагу надае мультымэдыйным праектам. Гаворыць лідэр Зьвязу Антось Цялежнікаў.

Цялежнікаў: “Ад самага пачатку існаваньня “Мультклюбу” мы ўсталявалі кантакт з аўтарамі мультфільмаў і прапагандуем іхную творчасьць, бо на нашую думку людзі павінны перастаць баяцца, а пачаць сьмяяцца з усяго гэтага”.

На старонцы "Зьвязу на карысьць дэмакратыі ў Беларусі" акрамя прадукцыі “Мультклюбу” можна паглядзець таксама шэраг іншых самых розных фільмаў, прысьвечаных Беларусі, паслухаць беларускую музыку, відакліпы.

Цялежнікаў: “Мы імкнемся даць людзям як мага больш магчымасьцяў паглядзець гэта. Спампоўваюць з усяго сьвету і гэта таксама вынік нашай працы”.

Глядзіце мультфільм “Нафта па-сяброўску” на сайце wolnabialorus.org
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG