Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Мы, блякаднікі, усё вытрымаем”


Іна Студзінская, Менск Якое падвышэньне камунальных плацяжоў здольны вытрымаць ваш сямейны бюджэт?

Спадар: “Я пэнсіянэр. Мне здаецца, вытрымае”.

Карэспандэнтка: “Пэнсія дазваляе ці эканоміць будзеце?”

Спадар: “Пэнсія не такая вялікая. Але ж кажуць, што падвышэньне будзе ня больш чым на 5 даляраў у год… Такое падвышэньне я вытрымаю. Калі больш, – натуральна, ня вытрымаю”.

Спадар: “Калі зьніжэньне будзе, то добра. А ніякага падвышэньня ня трэба -- ня вытрымаю”.

Спадарыня: “За сябе адну я яшчэ вытрымала б. А ў мяне прапісана трое: я, дачка і ўнучка. Унучка плаціць, а дачка – не. Мне даводзіцца за яе плаціць. Зімой трэба палову пэнсіі аддаць”.

Спадарыня: “Мы пэнсіянэры, мне і мужу за 60. Калі квартплата ўздымецца, нам будзе цяжка. А наколькі – нават не магу сказаць”.

Спадар: “На 10 тысяч вытрымаю”.

Спадарыня: “Мы вытрымаем. Мы – блякаднікі. Звыкліся жыць дрэнна. А цяпер жывём добра”.

Спадар: “Есьці будзем менш. А ўсё адно плаціць за кватэру трэба”.

Спадарыня: “Мой бюджэт наагул ня вытрымае. У мяне пэнсія – 286 тысяч. Мы з дачкой папалам аплачваем. А калі за ўсё трэба 100 тысяч аддаць, -- за што мне застанецца жыць?”

Спадарыня: “А ў мяне наагул -- 240 тысяч. Жабракамі, мабыць, станем”.

Мужчына: “Спакойна вытрымаю. Тое, на колькі абяцаюць, вытрымаю”.

Спадарыня: “Калі ўздымецца працэнтаў на 10–15, дык яшчэ здолею пацягнуць. Калі на больш – не”.

Спадарыня: “Колькі дзяржава скажа, – столькі й будзем плаціць”.

Бабуля: “Дзяржава – не вялікі мех. Трэба ж і ёй нешта даваць”.

Спадарыня: “Мой бюджэт падвышэньня ня вытрымае. Не вытрымлівае й гэтай квартплаты”.

Жанчына: “Ну, напэўна, працэнтаў на 10”.

Спадарыня: “На колькі я магу больш плаціць, калі ў мяне пэнсія 200 тысяч? Ня ведаю, што гэта будзе: на самае неабходнае не хапае”.

Спадарыня: “Калі неістотна падвысіцца... Настолькі цэны на прадукты высокія”.

Жанчына: “Магчыма, тысяч 30. Больш цяжка вытрымаць”.

Спадарыня: “Наш бюджэт усё вытрымае. Не бядуем мы”.

Карэспандэнтка: “Вось бачу маладую сям’ю. Зараз чакаецца падвышэньне квартплаты. Наколькі ваш бюджэт вытрымае падвышэньне?”

Жанчына: “Я цяпер у дэкрэтным адпачынку, мяне забясьпечвае муж. Цяжка сказаць. Мы ж здымаем кватэру. Нават ня ведаю”.

Карэспандэнтка: “Але ж камунальныя паслугі аплачваеце?”

Мужчына: “Так. Падвышэньне працэнтаў на 20 вытрымаем. Больш – не”.

Спадарыня: “Сумы я не магу назваць. А плаціць усё адно давядзецца. Куды мы падзенемся? Жыць жа трэба”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG