Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Нясьвіжскі час" застаўся без "Саюздруку"


Паводле Службы маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў У Нясьвіжы (Менская вобласьць) мясцовае аддзяленьне “Мінаблсаюздруку” адмаўляецца прадаваць у сваіх кіёсках недзяржаўную рэгіянальную газэту "Нясьвіжскі час".

"У сувязі з эканамічнай неэфэктыўнасцю рэалізацыі газеты "Нясьвіжскі час", – паведамляецца ў лісьце начальніка Нясьвіжскага раённага аддзяленьня "Мінаблсаюздруку" Тацьцяны Навоша ад 17 студзеня.

"Вакол газэты ў апошні час склалася даволі няпростая сытуацыя, і якая, на мой погляд, кімсьці каардынуецца і кантралюецца", – выказаў свой погляд галоўны рэдактар "Нясьвіжскага часу" Аляксей Белы. "У гэтым годзе наша выданьне ўжо адмовіліся рэалізоўваць гандлёвае прадпрыемства "Нясьвіжскі гархарчпрамгандаль" і крама "Новае месца". З гэтай прычыны мы вымушаны былі зьнізіць наклад газэты з 2100 асобнікаў да 1700. Праз кіёскі "Саюздруку" мы прадавалі 250 асобнікаў газэты. Страта гэтага каналу распаўсюду для нас адчувальны ўдар".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG