Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі ўрад пераглядае энэргетычны балянс краіны


Валер Каліноўскі, Менск Пра гэта сёньня паведаміў першы намесьнік старшыні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Пётар Віцязь, які так акрэсьліў асноўныя мэты перагляду энэргетычнага балянсу краіны:

Віцязь: “Павялічыць долю мясцовых рэсурсаў не азначае, што толькі торфу і драўніны. Прапрацоўваецца пытаньне (натуральна, не на гэты год) па выкарыстаньні бурага вугалю і сланцаў. Задача стаіць давесьці да 15 адсоткаў у агульным балянсе долю мясцовых і альтэрнатыўных відаў энэрганосьбітаў, у тым ліку вады, ветру і сонца”.

Паводле спадара Віцязя, ужо створана працоўная група, якая павінна вылучыць свае прапановы цягам двух тыдняў. Тым часам Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва сёлета ў Менску пачынае ўзьвядзеньне першага экспэрымэнтальнага энэргазьберагальнага дому,– паведаміў намесьнік міністра Вячаслаў Канькоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG