Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“І так высокія плацяжы. Трохпакаёвая кватэра: 150 тысяч плачу"


Альгерд Невяроўскі, Менск Якое падвышэньне камунальных плацяжоў здольны вытрымаць ваш сямейны бюджэт? Гэтае пытаньне тыдня беларускай “Свабоды” людзям на менскіх вуліцах задаваў наш карэспандэнт.

Cпадар: “20% -- мнагавата. Бо зарплата толькі на паперы такая. Калі банкір атрымлівае мільёны, а рабочы 200-250 баксаў...”

Спадар: “Ня ведаю, колькі вытрымае бюджэт. Але ж будзем неяк плаціць. У зямлянкі не палезем”.

Спадарыня: “Ведаеце, мы жывём у інтэрнаце, і пакуль бюджэт нам дазваляе”.

Студэнт: “Я нават ня ведаю, бо гэтым не займаюся. Бацькі, відаць, у курсе, а я ня ведаю”.

Спадарыня: “Працэнтаў на 20-30 вытрымае”.

Спадарыня: “Я думаю, мой бюджэт вытрымае. Канечне, не ўсялякія падвышэньні. Трэба будаваць атамную станцыю, каб гэтыя плацяжы былі меншымі”.

Спадар: “На 10-20% -- максымум. Бо грошай няма”.

Спадарыня: “Працэнтаў на 5, ня больш. Калі вышэй, дык моцна б’е па кішэні”.

Спадарыня: “Ды наагул ня можа вытрымаць. Таму што мала зарабляем -- і муж, і я. Двое дзяцей на платным вучацца. Так што вельмі цяжка”.

Карэспандэнт: “Якое падвышэньне камунальных паслуг вытрымае ваш сямейны бюджэт?”

Спадар: “Можа, працэнтаў на 20 вытрымае. Я жыву ў прыватным сэктары, і там газавае ацяпленьне. І гэтыя падвышэньні выклікаюць істотныя праблемы”.

Спадар: “І так высокія плацяжы. Трохпакаёвая кватэра: 150 тысяч плачу. Цяжка будзе”.

Пэнсіянэрка: “Цяжка. Праўда, я адна, таму трохі лягчэй. А так, наагул, -- цяжка”.

Пэнсіянэрка: “Колькі можа вытрымаць пэнсіянэр? Вельмі кепскае ацяпленьне ў нашым ЖЭС-6. А плацім аднолькава”.

Спадар: “Вытрымаю недзе на 5%. І так шмат плаціць: тры чалавекі прапісаны”.

Пэнсіянэрка: “Найменшае. Разам са сьвятлом, іншымі плацяжамі ў мяне атрымліваецца больш за 100 тысяч рублёў. А пэнсія 300 тысяч”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG