Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У.Навумаў: "У нас няма палітычных вязьняў"


Алег Грузьдзіловіч, Менск Міністар унутраных справаў Беларусі Ўладзімер Навумаў ухіліўся ад адказу на пытаньне адносна групы незалежных экспэртаў для праверкі справаў палітычных вязьняў, у тым ліку Аляксандра Казуліна.

24 студзеня ў Нацыянальным прэсавым цэнтры Ўладзімера Навумава спыталі, ці гатовы ён прыняць дзеля працы групу экспэртаў з Эўропы і разгледзець іх высновы на конт таго, ці ёсьць справа Аляксандра Казуліна ды іншых апазыцыянэраў палітычнай? Такі захад падчас нядаўняга візыту ў Менск прапанаваў старшыня ПАРЭ Ван дэр Ліндэн.

Навумаў: "Я адказваю за выкананьне закону і ўнутраную бясьпеку краіны, а не за супрацоўніцтва зь міжнароднымі арганізацыямі, у тым ліку - эўрапейскімі, у тых ці іншых напрамках. Я раней ужо казаў: у нас цяпер няма тых, хто асуджаны за справы, зьвязаныя з палітыкай. Зазвычай гэтыя грамадзяне, пра якіх вы кажаце, адбываюць пакараньні альбо за хуліганскія дзеяньні, альбо за парушэньні грамадзкага парадку".

Міністар унутраных справаў таксама заявіў, што міліцыя падчас нядаўніх выбараў у мясцовыя саветы "не выконвала палітычных загадаў супраць апазыцыі".

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце на нашым сайце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG