Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Шушкевіч: “Гэта лукашэнкаўскі падыход. Чарговыя непаразуменьні”


Уладзімер Глод, Менск Былы старшыня Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Станіслаў Шушкевіч наступным чынам пракамэнтаваў для нашага радыё сёньняшнія заявы Аляксандра Лукашэнкі пра беларуска-расейскія дачыненьні, зробленыя на наваполацкім нафтаперапрацоўчым аб’яднаньні “Нафтан”.

Спадар Шушкевіч зьвяртае ўвагу на патрабаваньне да Расеі: маўляў, яна мусіць плаціць за зямлю, па якой праходзяць газ і нафта.

Шушкевіч: “Гэта чыста лукашэнкаўскае пытаньне. То ён тут атамную зброю пачаў рабіць, то ўвёў падатак на пракат нафты, якога не існуе нідзе ў сьвеце. Падобныя справы заўжды вельмі дасканала рых-ту-юць! А Лукашэнка кіне некалькі слоў, пасьля чаго ўсе кажуць: гэта - поўнае непаразуменьне. Так ужо было з падаткам на нафту. І гэта будзе чарговым непаразуменьнем”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG