Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Моніч застанецца за кратамі яшчэ да 15 красавіка


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Суд у Гданьску прыняў рашэньне працягнуць да 15 красавіка тэрмін арышту для грамадзяніна Беларусі Сяргея Моніча, які падазраецца ў шпіянажы супраць Польшчы.

З адпаведнай заявай у суд зьвярнулася Гданськая пракуратура, якая вядзе справу беларуса. Паводле пракуратуры, Моніч павінен застацца за кратамі, бо ёсьць рэальная небясьпека таго, што на свабодзе ён будзе ўхіляцца ад працэсу й пераконваць іншыя асобы, каб яны давалі ў ягонай справе непраўдзівыя сьведчаньні.

Сяргея Моніча вялі ў суд двое спэцназаўцаў, свой твар ён закрываў газэтай. У часе судовага паседжаньня частка калідору будынку суду была перакрытая зь меркаваньняў бясьпекі.

Моніч быў затрыманы 25 лістапада летась у Літве на просьбу Польшчы. 11 студзеня віленскі суд прыняў рашэньне аб выдачы беларускага грамадзяніна Польшчы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG