Зараз на ганку суду стаяць і моляцца па-польску чальцы Саюзу палякаў, якія прыйшлі падтрымаць Мечыслава Яскевіча. Яго вінавацяць у злосным хуліганстве — зьбіцьці мужчыны.
Сяргей Астраўцоў, Горадня У судовым працэсе над актывістам непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў Мечыславам Яскевічам абвешчаны перапынак. Паколькі ўсе сьведкі сёньня ў Кастрычніцкі суд Горадні не зьявіліся, судзя прыняў рашэньне абвесьціць перапынак да 30 студзеня. Паводле яго, у адпаведнасьці з працэдурай, трэба выслухаць паказаньні ўсіх сьведкаў у адзін дзень.