Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трэці тэрмін Ван дэр Ліндэна


Радыё Свабода Сёньня Рэнэ ван дэр Ліндэн быў аднагалосна пераабраны Старшынём Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. Ён абраны на гэтую пасаду трэці раз з мандатам на адзін год.

Зноў абраны старшыня падкрэсьліў, што будзе працягваць працу ў накірунках, на якіх былі дасягнутыя посьпехі за два апошнія гады – гэта міжкультурны і міжканфэсійны дыялёг, узмацненьне супрацоўніцтва з Эўрапарлямэнтам, пошук падыходаў да партнэрства з Расеяй і садзеяньне дэмакратызацыі Беларусі.

Спадар ван дэр Ліндэн чакае, што ў 2007 годзе разгорнецца моцная кампанія за скасаваньне сьмяротнага пакараньня ў краінах , якія маюць статус назіральніка ў Радзе Эўропы – у Злучаных Штатах і Японіі, а таксама ў Беларусі і Казахстане. Рэнэ ван дэр Ліндэн прыгадаў пра сакрэтныя турмы амэрыканскага ЦРУ ў Эўропе і заявіў, што “паколькі Злучаныя Штаты страцілі лідэрства ў пытаньні правоў чалавека, эўрапейскія краіны павінны ўзяць яго на сябе”.

Нагадаем, што на мінулым тыдні спадар ван дэр Ліндэн наведаў Беларусь, гэта быў першы візыт такога высокапастаўленага прадстаўніка эўрапейскіх структураў за доўгія гады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG