Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: Барыса Хамайду аштрафавалі на 31 тысячу рублёў


Радыё Свабода, Віцебск Распаўсюдніка недзяржаўных выданьняў міліцыянты затрымалі каля дома №28 па вуліцы Леніна – на звычайным месцы, дзе спадар Хамайда прадае гараджанам "Витебский курьер", "Нашу Ніву", "Народную волю" ды часопісы "Дзеяслоў" і "ARCHE".

У пастарунку на спадара Хамайду склалі пратакол пра адміністрацыйнае парушэньне – гандаль у неналежным месцы. Пасьля гэтага яго перавезьлі ў Чыгуначны раённы суд, які вынес пастанову пра грашовы штраф на падставе 148-га артыкула адміністрацыйнага заканадаўства. Паводле гэтага артыкулу, усе наяўныя выданьні маглі канфіскаваць, аднак гэтага ня здарылася: і газэты, і новыя, толькі што атрыманыя нумары часопісаў пакінулі распаўсюдніку.

Як адзначае Барыс Хамайда, за гандаль у неналежным месцы яго затрымліваюць прыкладна раз на месяц, аднак прысуджаных штрафаў ён прынцыпова не выплочвае. На ягоную думку, пэрыядычныя затрыманьні адбываюцца паводле тэлефанаваньняў у міліцыю "пільных грамадзянаў", аднак мяняць вядомае ўсім чытачам незалежнае прэсы месца ў цэнтры горада на якое іншае ён не зьбіраецца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG