Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Cалігорск: актывіста Зьмітра Карнова асудзілі на трое сутак арышту


Радыё Свабода Актывіст незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” быў затрыманы ў суботу 20 студзеня на цэнтральнай плошчы Салігорску, дзе разам з моладзевым актывістам Іванам Шылам трымаў расьцяжку з надпісам: “Свабоду Дашкевічу!”

Актывісты “Маладога фронту” плянавалі правесьці ў суботу шэраг акцыяў у абарону палітвязьня Зьмітра Дашкевіча у Салігорску, Слуцку, Любані, Старобіне, Старых Дарогах і Магілёве. У Салігорску міліцыянты затрымалі таксама Івана, Ільлю Шылаў і Андруся Тычыну. У офісе “Маладога фронту” зрабілі ператрус і канфіскавалі расьцяжкі ды ўлёткі.

Непаўнагадовых Івана і Ільлю Шылаў, а таксама Андруся Тычыну праз тры гадзіны адпусьцілі. А 18-гадовага Зьмітра Карнова абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Сёньня салігорскі суд пакараў Зьмітра Карнова трыма суткамі арышту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG