Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Лукашэнка за сьпіной Масквы вядзе перамовы з Эўразьвязам”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Такі загаловак мае артыкул ў сёньняшнім нумары аднаго з найбольш масавых послькіх штодзёньнікаў - газэце “Dziennik”.

“Наша газэта атрымала інфармацю, зь якой вынікае, што пасланьнікі беларускага прэзыдэнта спрабауюць памірыцца з Эўрапейскім зьвязам. Нямецкія дыпляматы, якія прадстаўляюць цяпер Эўразьвяз, пацьвярджаюць, што Брусэль гатовы да перамоваў”, - піша “Dziennik”.

Газэта адзначае, што Аляксандар Лукашэнка “любой цаной хоча дамовіцца з Эўразьвязам, а Брусэль гэтым разам не адкінуў ягоных прапановаў. Паводле штодзёньніка, Захад разьлічвае, што прыціснуты да сьцяны Менск пагодзіцца прынамсі на частковае аслабленьне рэжыму.

“Dziennik” піша, што крыніца ў МЗС Нямеччыны паведаміла, што Бэрлін хоча “гістарычнага пералому”.

“Нямеччына цягам бліжэйшых шасьці месяцаў зробіць шмат для паляпшэньня дачыненьняў зь Беларусьсю дзеля таго, каб мець гарантыі энэргетычнай бясьпекі для сябе і іншых краінаў Эўразьвязу”, - цытуе газэца словы нямецкага дыплямата.

У размове з “Dziennik” пасол Нямеччыны ў Менску Марцін Гэкэр таксама пацьвердзіў, што Эўразьвяз гатовы да размоваў з Менскам і што “Брусэль дакладна вывучае менскі прапановы”.

Газэта піша, што пачаткам такога “дыялёгу” быў візыт у Менск старшыні Рады Эўропы Рэнэ Ван дэр Ліндэна і ягоныя перамовы з беларусімі ўладамі, бо, паводле штодзёнтніка, менавіта Рада Эўропы мае быць пасярэднікам і ацаніць наколькі Беларусь гатовая саступіць у справах правоў чалавека і дэмакратыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG