Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Ён і ўся гэтая ўлада нас абуюць у лапці”


Радыё Свабода, Менск Якіх наступстваў для сябе й краіны вы чакаеце ад падпісаных з Масквою нафтавых і газавых пагадненьняў? На гэтае пытаньне нашага карэспандэнта адказвалі жыхары Заслаўя.

Спадарыня Алена: “Я лічу, што ўсё падаражэе: і сьвятло, і прадукты. І ў Заслаўі адчуецца, і паўсюдна адчуецца”.

Спадар Іван: “Я выжыву ў любых умовах. А як іншыя – ня ведаю”.

Спадарыня Валянціна: “Я мяркую, што жыць будзе цяжэй”.

Спадар Аляксей: “Шараговаму чалавеку ніколі не было жыць лёгка. Яму заўжды нагу падстаўлялі – і ў той час, і цяпер”.

Спадарыня Вера: “Трэба будзе шмат плаціць за кватэру”.

Спадар Віктар: “Гледзячы, у каго якая пэнсія! Я ведаю, што ў вайскоўцаў пэнсія вялікая – яны выжывуць. А селяніна заўжды душылі – колькі я памятаю”.

Спадарыня Сьвятлана: “Вельмі складана сказаць нешта пэўнае. Думаю, кожнаму трэба за свой кашалёк трымацца. Не спадзявацца на чужога дзядзьку, а спадзявацца толькі на сябе”.

Спадар Мікалай: “Калі пэнсіянэру й дадалі нейкую капейку, то яе ж і адабралі. Нават удвая ці ўтрая”.

Спадарыня Галіна: “Я наагул аптыміст. Мяркую, што будзе добра. У нас прэзыдэнт што-небудзь прыдумае: нас, рабочых людзей, у бядзе не пакіне”.

Спадар Вячаслаў: “Ён і ўся гэтая ўлада нас абуюць у лапці. Яны ні на што ня здольныя. Каб цяпер упраўляць дзяржавай, трэба ведаць усясьветную палітыку і эканоміку, быць разам з усімі краінамі. Адна краіна цяпер ня выжыве”.

Спадарыня Ларыса: “Я лічу, што стане горш. Мы сталі горш ставіцца да Расеі – цяпер бы я ўжо за Саюз не галасавала”.

Спадар Каміль: “Я – азэрбайджанец. Жыву стала ў Беларусі – у Заслаўі. Хачу, каб Беларусь цесна супрацоўнічала з Азэрбайджанам”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG